:: ::

Отделы

АДДЗЕЛ КРАЯЗНАЎСТВА

Загадчык:     Даламакіна Дар'я Леанідаўна

Метадысты:   Прычыніч Яўгенія Аляксандраўна,

                     Анока Вольга Уладзiмiраўна

                     Кiрдун Таццяна Уладзiмiраўна

Тэлефон:     8 (0232) 26 22 72

e-mail:          kraeved_gomel@mail.ru

 

Асноўныя задачы і накірункі дзейнасці аддзела

Аддзел краязнаўства – структурнае падраздзяленне Гомельскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання навучэнскай моладзі сродкамі краязнаўства. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў і схільнасцяў дзяцей у дадатковай адукацыі, духоўнага і грамадзянскага выхавання, арганізацыі вольнага часу.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

  • развіццё краязнаўчай дзейнасці, павышэнне яго ролі ў духоўным і патрыятычным выхаванні, фарміраванні культуры і светапогляду навучэнскай моладзі;
  • арганізацыя дзейнасці гурткоў і клубаў краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай і экскурсійнай накіраванасці, вызначэнне адпаведнасці зместу вучэбных праграм і навучання ў гуртках;
  • рэалізацыя канцэпцыі і навучальна-выхаваўчых праграм па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, распрацаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і органамі дзяржаўнага кіравання;
  • аказанне арганізацыйнай і метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі па выкарыстанні краязнаўства ў навучальна-выхаваўчым працэсе, удзел у падрыхтоўцы метадычнай літаратуры, зборнікаў нарматыўных дакументаў у дапамогу работнікам навучальна-выхаваўчых устаноў;
  • аказанне метадычнай дапамогі ўстановам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучальным установам, педагогам-краязнаўцам, кіраўнікам музеяў устаноў адукацыі, арганізатарам краязнаўчых гурткоў і клубаў у павышэнні іх прафесійнага і метадычнага ўзроўню з улікам сучасных педагагічных тэхналогій і патрабаванняў;
  • каардынацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, пашырэння іх колькасці і ўплывовасці на арганізацыю духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, культурна-асветніцкай работы;
  • правядзенне рэспубліканскіх краязнаўчых, грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў і экскурсій з навучэнцамі: злетаў юных краязнаўцаў, навукова-практычных канферэнцый, семінараў, алімпіяд, конкурсаў, профільных летнікаў, метадычнае забеспячэнне іх выхаваўчымі праграмамі;
  • удзел у распрацоўцы праграм аб'яднанній па інтарэсах, навуковых педагагічных даследаванняў у галіне выхавання, іх укараненне ў практыку работы навучальна-выхаваўчых устаноў.

Асноўнымі формамі метадычнай і вучэбна-выхаваўчай дзейнасці з’яўляюцца:

  • арганізацыя і правядзенне для педагагічных работнікаў і навучэнцаў злётаў, канферэнцый, конкурсаў, семінараў, курсаў і інш.;
  • вывучэнне, абагульненне і прапаганда перадавога вопыту краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай і экскурсійнай работы з дзецьмі і моладдзю;
  • кантроль і метадычнае забеспячэнне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;
  • кантроль і метадычнае забеспячэнне правядзення рэспубліканскіх акцый: Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі, "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”;
  • арганізацыя краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай, экскурсійнай, экспедыцыйнай і даследчай дзейнасці і аздараўленне навучэнцаў у профільных летніках.


Вернуться в раздел Отделы

Соседние подразделы:
Администрация
Детская турбаза
Областная детская турбаза Областная детская турбаза организует приём, размещение и экскурсионное обслуживание организованных туристских групп....
НОЯБРЬ

30.10-01.11 - Областной семинар-практикум для руководителей детских туристских групп

2 - Областной семинар-практикум "Развитие поисковой деятельности в регионе"

3-5 - Открытое первенство области по скалолазанию спортивному

11 – Краеведческий турнир среди учреждений образования Советского района г.Гомеля

11,12 – Открытые личные соревнования Центра туризма по спортивному ориентированию "Спринт-тур 2017".

17-19 - Открытые соревнования Центра туризма по ТПМ. 1 этап.

18 – Открытые личные соревнования Центра туризма по ночному ориентированию

25 - Туристско-краеведческий поход, посвященный Дню освобождения г.Гомеля от немецко-фашистских захватчиков

25 – Краеведческий турнир среди учреждений образования Железнодорожного района

Введите заголовок