:: ::

Оздоровительные туристские лагеря

З 16 па 24 чэрвеня 2015 г. на базе УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” адбыўся слёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і рэспубліканскага патрытычнага летніка для навучэнцаў, наведваючых факультатыўныя заняткі ваенна-патрыятычнага накірунку ў рамках летняга аздараўленчага летніка.

 Гомельскую вобласць прадстаўлялі навучэнцы Добрушскага, Ельскага, Жлобінскага, Новабеліцкага і Савецкага раёнаў г. Гомеля.

Навучэнцы ДУА “Насовіцкая сярэдняя школа” атрымалі Дыплом ІІ-ой ступені ў конкурсе інсцэніраванай патрыятычнай песні. Конкурс праводзіўся на базе Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У рамках летніка адбылася абарона конкурсных работ “Мая радзіма – Беларусь”. Краўчанка Лізавета, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 61 г. Гомеля” (кіраўнік Сласціён С.А.) атрымала Дыплом ІІІ ступені, а таксама памятны падарунак. Жукава Вераніка, вучаніца ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія” (кіраўнік Жылінская Е.В.) узнагараджана Дыпломам за прафесійнае правядзенне экскурсіі ў рамках конкурсу юных экскурсаводаў “Мая радзіма – Беларусь”.

Усе ўдзельнікі конкурсу юных экскурсаводаў ад Гомельскай вобласці атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел у конкурсе юных экскурсаводаў.

Праграмма летніка была вельмі насычаная і цікавая. Навучэнцы наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, мемарыяльны комплекс “Курапаты”, Нацыянальны мастацкі музей, музей валуноў, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Батанічны сад і Сырны фэстываль, а таксама кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (п. Калодзішчы).

У рамаках летніка самых актыўных краязнаўцаў запрасілі на Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё, у прамым эфіры пабывала Жукава Вераніка.

У рамках летніка таксама адбыліся творчыя сустрэчы з гуртам Recha і яго лідарам Андрусем Такіндангам, а таксама з гуртом “Нельга забыць”. Творчыя сустрэчы не абышлі і сучасную беларускую паэзію, навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Наведалі выставу А. Кузняцова “Каменны вернісаж”.

Акрамя гэтага, навучэнцы наведалі забаўляльныя мерапрыемствы: кінатэтр “Кастрычнік”, тэатр і цырк з праграмай “Экстрым-рэкорды ГІНЕСА”.

Напрыканцы летніка юныя краязнаўцы пазнаёмілі са сваімі талентамі. Асабліва цікавым быў выступ Чанцовай Настассі, вучаніцы ДУА “Насовіцкая сярэдняя школа” Добрушскага раёна, якая выканала свае аўтарскія вершы. Талкачова Карына і Шуст Вікторыя выканалі музычныя кампазіцыі. Усе дзяўчыны атрымалі падарункі за актыўны ўдзел у жыцці летніка.

І вось так хутка праляцелі 9 дзён летніка. Кожны знайшоў сябе новых сяброў. Вельмі цяжка было развітвацца. Усе навучэнцы абмяняліся адрасамі, нумарамі тэлефонаў і паабяцалі наведвацца ў госці друг да друга.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Оздоровительные туристские лагеря

Соседние подразделы:
Мероприятия
ПЛАН проведения туристско-краеведческих мероприятий в втором полугодии 2014/2015...
Поздравляем
Вопросы и ответы
Напишите ваш вопрос и мы обязательно вам ответим!...
Тропинками Гомельщины за 90 летних дней
ПРИКАЗ и ПОЛОЖЕНИЕ...
Лучшие учащиеся 2014/2015 учебного года
Год молодёжи
Введите заголовок
ИЮНЬ-АВГУСТ

12-15 – Областной слёт учащихся "Здоровье - смолоду!"

Оздоровительные передвижные палаточные лагеря

Введите заголовок

Введите заголовок