:: ::

Мероприятия

«Фэст экскурсаводаў – 2018»

 18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі да гэтага свята прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, падчас якога бясплатна можна трапіць на самыя разнастайныя ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне, а таксама ў замежжы.

   Кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, мы абмінаем унікальныя помнікі культуры, архітэктуры, прыроды, але нават не здагадваемся пра гэта. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў з’яўляецца магчымасць па-іншаму зірнуць на штодзённыя рэчы і перамяніць сваё стаўленне да спадчыны. Падчас вандровак гіды і краязнаўцы звяртаюць увагу наведвальнікаў не толькі на велічныя замкі і манументальныя палацы, але і на дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы – усё, што стварае непаўторнасць роднага краю.
  
Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 8 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі, якія з нецярпеннем чакаюць штогадовае свята экскурсій.

 Гомель

 20 красавіка 2018

 1) «Старажытны Гомій»

 У 12.00 ад палаца Румянцавых і Паскевічаў стартуе археалагічны маршрут па парку, падчас якога ўдзельнікі фэста даведаюцца шмат новага пра станаўленне і развіццё Гомеля з самых старажытных часоў да XVIII стагоддзя, пазнаёмяцца з багаццем і разнастайнасцю яго археалагічнай спадчыны.

 2) «Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў: гісторыя і сучаснасць»

 У 15.00 у будынку палаца стартуе гісторыка-архітэктурная экскурсія, на якой можна будзе пазнаёміцца з этапамі будаўніцтва горада Гомеля і палаца Румянцавых і Паскевічаў у XVIII-XIX стст., пачуць займальныя гісторыі з жыцця яго знакамітых уладальнікаў.

 21 красавіка 2018 г.

 1) «Транскаўзкаскі пераход: ад ланкастэрскай школы да возера Дзядно»

 Збор у 15:00 у скверыку за прыпынкам «Фабрыка «8 сакавіка» ля будынка з калонамі. Весці гэтую экскурсію будзе Сяргей Балахонаў.

 2) «Гомель у гады Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны»

 У 16:00 усім цікаўным прапануюць сабрацца паміж фабрыкай 8 сакавіка і плошчай Паўстання. Весці экскурсію будзе Юрый Глушакоў.

 3) «Рэпрэсаваная архітэктура»

 Экскурсія прысвечаная архітэктару Станіславу Шабунеўскаму і ягонай творчасці. Паглядзім як вядомыя творы, так будынкі якія дайшлі да нас у непазнавальным выглядзе.

 У 18:00 будзе збор ля прыступак бізнэс-цэнтру «Пушкін плаза» (вул. Пушкіна, 2). Весці экскурсію будзе Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская.

 22 красавіка 2018 г.

 1) «Навабеліцкія Засожскія могілкі – самы стары некропаль Гомеля»

 Экскурсія Яўгена Малікава па самых старажытных захаваных могілках Гомеля (заснаваны ў 1885 г.)

 Час збору: 9:00.

Месца збору: прыпынак “Тлушчакамбінат” насупраць Навабеліцкіх могілак. 

 2) «Вплотную к Титен(ь)кам»

 Збор у 11:00 ля дошкі гонару «Гомсельмаш» (пр. Касманаўтаў, ля прыпынку ПК «Гомсельмаш»). Весці экскурсію будзе Анастасія Ропат.

 3) «Усе таямніцы Мікольскага манастыра»

 Збор у 13:00 на тэрыторыі манастырскага комплекса (вул. Дзям’яна Беднага, 4). Экскурсія будзе пад запіс, а праводзіць яе будзе айцец Сава.

Гомельская вобласць

 21 красавіка 2018 г.

1) «Кімбараўскі мужчынскі кляштар ордэна цыстэрцаў у Мазыры: невядомыя аскепкі былой барочнай велічы»

Экскурсія Яўгена Малікава па будынках былога Кімбараўскага цыстэрскага мужчынскага кляштара, узведзенага ў стылі барока (заснаваны ў 1711 г., за савецкім часам і да 2011 г. – мэблевая фабрыка).

Час збору: 16-00

Месца збору: г. Мазыр, вул. Гогаля, 61. Дабрацца можна аўтобусам № 9 ад пл. Прымаставой (ехаць да прыпынку «Старое Гарадзішча»).

 2) «Жемчужина Гомельщины»

Гід Марыя Ткачова правядзе экскурсію, цягам якой можна будзе пазнаёміцца з сядзібным домам XIX стагоддзя Козел-Паклеўскіх, гісторыяй сям’і ўладальнікаў, побытам дваран.

Месца і час пачатку: у 13:30 у Красным Беразе, вул. Ісаева, 14, сядзібны дом XIX стагоддзя Козел-Паклеўскіх.

 Дадатковую інфармацыю можна знайсці на наступных сайтах:

 https://festguides.by/21-22-krasavika-u-belarusi-i-zamezhzhy-projdze-fest-ekskursavodau/

 http://nashkraj.info/rasklad-festa-ekskursavodau-2018-u-gomeli/

 http://www.palacegomel.by/index.php?newsid=1766

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Мероприятия

Введите заголовок
ИЮНЬ-АВГУСТ

12-15 – Областной слёт учащихся "Здоровье - смолоду!"

Оздоровительные передвижные палаточные лагеря

Введите заголовок

Введите заголовок